Казка-скамарошына Валерыя Ткачука паводле рускіх народных казак
Катэгорыя гледачоў: 6+
Спектакль на беларускай мове
Пераклад на беларускую мову: Леанід Улашчанка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Казлова
Мастак-пастаноўшчык: Дар'я Волкава
Кампазітар: Марына ХМЯЛЕЎСКАЯ
Колькі жабак скача па свеце? Шмат.
Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў запусценнае царства царэвіча Васі. А Вася ўзяў ды… закахаўся ў жабку. І колькі яго не адгаворвалі, вырашыў з ёю ажаніцца. І, напэўна, ўсё б ціхамірна скончылася вяселлем, каб не Кашчэй, які таксама чароўную жабку ўпадабаў, і каб не Змей, які ў кожнай справе пільнуе свой інтарэс.
Але толькі ад жабкі залежыць, чым казка скончыцца…
Знаёмы сюжэт народнай казкі нават у сучасным увасабленні поўны гумару, чароўных пераўтварэнняў і мудрасці.