Фото - постер к спектаклю Як ноч стала дзяўчынай на AFISHA.me

Як ноч стала дзяўчынай

12+
Данное событие уже завершено.

О событии

Аўтар: Уладзіслава Арцюкоўская
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзіслава Арцюкоўская
Кампазітар: Аляксандр Сухараў
Галоўны харэограф: Таццяна Трафімава
Харэограф-пастаноўшчык: Дзяніс Кашавы
Мастак: Вольга Грыцаева
Гукарэжысёр: Яраслаў Фамбараў

Натхненнем для стварэння мюзікла стала старадаўняя беларуская легенда аб вялікіх волатах свету, дзякуючы якім паўстала жыццё на зямлі. Сустрэліся багі- Дзень і Ноч, Пярун і Макошь, і паспрачаліся пра чалавека. Перуну здалося, што людзі, як мурашы, малыя і бескарысныя. А багіня Макош сказала, што жыццё людзей - адно імгненне. Але бог Дзень захапіўся пачуццямі людзей, што каханне іх моцнае і магутнае. Ноч не паверыла гэтаму, яна сказала, што самыя магутныя на свеце - гэта багі.

Але Дзень нагадаў ёй, што яна не ведае сілы кахання. Ноч пакрыўдзілася на бога і паспрачалася, што пазнае пачуцці людзей і яны ёй стануць даступныя. Так Ноч вырашыла на адзін дзень стаць звычайнай дзяўчынай і закахацца ў маладога хлопца. Але каго ёй выбраць?

На свяце сабраліся маладыя людзі, Ноч бачыць маладога прыгожага хлопца, танцуючага з маладой дзяўчынай. Ноч імкнецца прыцягнуць яго ўвагу, цалуе хлопца і крадзе яго ў маладой дзяўчыны.

Але Ноч не ведае сілу сапраўднага кахання. Скрасці каханне нельга і прымусіць кахаць таксама немагчыма. Героі змогуць прайсці праз выпрабаванні, каб аднавіць парадак у свеце і зразумець сілу любові.

Мюзікл раскрывае тэму кахання як галоўнага сэнсу жыцця, кахання стваральнага i вечнага.

Філасофская тэма мюзікла раскрываецца ў пранікнёнай лірыцы. Складаныя вакальныя партыі дэманстрыруюць усю прыгажосць напісаных кампазітарам Аляксандрам Сухаравым мелодый. А прыгожая харэаграфічная пастаноўка Таццяны Трафімавай балета з'яўляецца дзеючай асобай.

Вельмі арыгінальныя дэкарацыі мюзікла адлюстроўваюць святло. Белая вопратка персанажаў у стылі мадэрн дазваляе ім станавіцца своеасаблівым экранам для відэапраекцыі.

Гледачы апускаюцца ў гэтую дзіўную гісторыю сну і явы і ўзрушаючай музыкі. Усе песні напісаны на беларускай мове аўтарам Уладзіславай Арцюкоўскай. Меладычнасць беларускай мовы дазваляе стварыць неверагоднае музычнае рашэнне мюзікла, сінтэзуючы такія музычныя кірункі, як фольк-мадэрн і рок.

У ролях: Яўген Воўчак, Паліна Арцюкоўская, Інга Кісялёва, Вольга Калеснікава, Мікіта Касцюкевіч, Уладзіслаў Сазонаў, танцавальны праект Маладзёжнага тэатра эстрады «Fusion». 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии