Фото - постер к спектаклю Як літара Ў Каляды ратавала на AFISHA.me

Як літара Ў Каляды ратавала

Данное событие уже завершено.

О событии

2 студзеня Раман Арлоў прадстаўляе феміністычную версію казкі "Як літара Ў Каляды ратавала" для дзяцей і дарослых.

2 студзеня ў Маладзёжныя іэатры эстрады, гледачы зноў пабачаць герояў з музычных  казак пра літару Ў нескладовае, створаных беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадусарам Раманам Арловым.

Спектакль створаны па матывах каляднай казкі папярэдніх гадоў.
Аднак, гэтым разам у чароўным бары згубяцца не толькі літары са слова "НАДЫШОЎ" але.......і Яська, які разам з Янінкай у папярэдніх калядных пастаноўках шукалі чароўныя літары.
Разумная, маленькая дзяўчынка Янінка, сапраўдная малайчынка, паспрабуе самастойна вырашыць усе жыццевыя цяжкасці, а дапамогуць ёй у гэтым, канешне ж літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і........магчыма нават Ярыла-сонца, які пры дапамозе прамога ўключэння са светлага выраю, дзе Ярыла-сонца зімуе, дасць некалькі карысных парад. А менавіта,  як перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі - халоднымі ільдзінкамі, вызваліць з ледзянога палону літары, і выратаваць Каляды.

«Мінула 3 гады, як мы з Віталём Супрановічам правялі першы паказ дзіцячай казкі пра Літару Ў нескладовае. Зараз наш спектакль выглядае значна лепш, чым было ад пачатку. Мы набраліся вопыту. З поспехам наведалі Ашмяны, Гродна… Таму, хто быў на нашай казцы 3 гады, але потым прапусціў, прапаную наведаць і зараз. Упэўнены, Вы не расчаруецеся. На жаль, сітуацыя з рэпертуарам для дзяцей на беларускай мове проста катастрафічная. У рэпертуары прыватных кампаній спектакляў для дзяцей практычна няма. Робяць нешта грамадзкія ініцыятывы. Нават ў Тэатры Юнага Гледача рэкламуюцца актыўна рускамоўныя праграмы для дзетак. Гэта вельмі здзіўляе і непакоіць…» - адзначае Раман Арлоў.

Квіткі 9р. – 18р.
Дзецям да 3х год бясплатна.

Усім дзецям салодкія пачастункі, а бацькам музычныя падарункі ад арганізатараў і партнёраў!
Пры ўдзеле Школы Традыцыйнага Мастацтва Вікторыі Міхна

Даведкі: 44 5517706, 29 8517706 


  

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии