Фото - постер к спектаклю Тэатр Уршулі Радзівіл на AFISHA.me

Тэатр Уршулі Радзівіл

16+

Режиссер: Мікалай Пінігін

Продолжительность: 140 минут

Премьера состоялась: 22 апреля 2011 года

Данное событие уже завершено.

О событии

нясвіжская арлекінада ў 2-х дзеях

Францішка Уршуля Радзівіл

Сцэнічная адаптацыя – Сяргей Кавалёў
Кампазітар – Андрэй Зубрыч
Мастак-пастаноўшчык – Вольга Мацкевіч
Балетмайстар – Наталля Фурман


Спектакль пастаўлены паводле п’ес княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл, заснавальніцы прафесійнага тэатра на Беларусі.

Па вялікім рахунку прадстаўленне – рэканструкцыя святочнага вечара ў Нясвіжскім замку XVIII стагоддзя, дзе гасцей забаўлялі танцамі, спевамі, паказваннем камедый. Падчас нясвіжскіх тэатральных імпрэзаў са сцэны гучалі віншаванні ў адрас імяніннікаў, гледачам чыталіся загадкі, а за найбольш трапныя адказы раздаваліся падарункі. Ролі ў спектаклях выконвалі госці, родзічы, запрашаліся кадэты Рыцарскай акадэміі. Усе прысутныя былі адначасова і гледачамі, і ўдзельнікамі, а само сцэнічнае дзеянне аб’ядноўвала розныя віды мастацтва: спевы, танцы, дэкламацыю. Усё гэта прысутнічае і ў нашым спектаклі, які складаецца з трох частак – балета “Дасціпнае каханне”, оперы “Выкраданне Еўропы” і камедыі “Распуснікі ў пастцы”.

 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии