Перакладчык: Жана Лашкевіч
Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар музычнага афармлення: Дзімітры Хвцісіяшвілі (Грузія)
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Балетмайстар: Анастасія Астапенка
Нетыповы кіднэпінг на дзве дзеі з антрактам
Два махляры выкрадаюць хлапчука, сына заможнага гараджаніна, маючы намер патрабаваць за яго выкуп. Аднак хлапчына, які называе сябе Правадыром Чырвонаскурых, настолькі захапляецца прыгодай, выяўляе такі моцны характар і такую шчырую непасрэднасць, што дарослыя дзядзькі круцяцца, як вужакі на патэльні. Больш за тое: і бацька Правадыра не спяшаецца выконваць патрабаванні, і сам Правадыр зусім не імкнецца трапіць дамоў. Выкрадальнікам дужа бракуе грошай і яшчэ больш – цярпення. І як у такіх умовах дамагчыся пэўнага выніку?
Спектакль на беларускай мове