Два махляры выкрадаюць хлапчука, сына заможнага гараджаніна, маючы намер патрабаваць за яго выкуп. Аднак хлапчына, які называе сябе Правадыром Чырвонаскурых, настолькі захапляецца прыгодай, выяўляе такі моцны характар і такую шчырую непасрэднасць, што дарослыя дзядзькі круцяцца, як вужакі на патэльні. Больш за тое: і бацька Правадыра не спяшаецца выконваць патрабаванні, і сам Правадыр зусім не імкнецца трапіць дамоў. Выкрадальнікам дужа бракуе грошай і яшчэ больш – цярпення. І як у такіх умовах дамагчыся пэўнага выніку?
Прэм’ера адбылася 9 верасня 2021года.