Монаспектакль-сустрэча (для дзяцей 7 – 10 гадоў)
Выканаўца – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Горцава
Музычнае суправаджэнне – Дар’я Неўмяржыцкая (цымбалы)
Ларыса Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах выдатнага беларускага паэта А.В. Вольскага. Вершы, гульні, казкі, загадкі і розныя прыгоды – усё гэта чакае юнага гледача.