Фото - постер к спектаклю Вітаючы сонца  на AFISHA.me

Вітаючы сонца

12+
Данное событие уже завершено.

О событии

Рэжысёр-харэограф, танец, сцэнаграфія Іна Асламава
Ідэя праекта, этна вакал, акарына, званочкі Ірэна Катвіцкая
Саўнд-дызайн Весялін Румянцаў
Відэаарт Аляксей Даўгушын
Мастак па святле Сямён Давыдзенка
Касцюмы Валянціна Шапавалава

Праект “Вітаючы сонца” - гэта інтуітыўна спагадлівая прастора, што аб’ядноўвае contemporary dance, этна-вакал і электронную музыку. Гармонія суіснавання гэтакіх розных арт-стыхій досыць выкшталцоная, але ідэя праекта гэтак прывабіла аўтараў, што яны прынялі выклік! Думка пра стварэнне спектакля на скрыжаванні этна вакалу і сучаснага танца належыць Ірэне Катвіцкай.
Сустрэча з харэографам Інай Асламавай натхніла на супрацу і дазволіла рэалізаваць ідэю. Творчы працэс быў скіраваны на працу з жаночай энергіяй, што ператварае цела і прастору ў асаблівую якасць. Каб пазбегчы ментальных канструкцый, артысткі звярталіся да свайго цела, пачуццяў і інтуіцыі. Як этнамузыколаг Ірэна даследуе музыку вуснай жаночай традыцыі Беларусі. Паганскі рытуальны голас – гэта спосаб захавання належнага парадку і гармоніі ў традыцыйнай супольнасці. Ці можа дзеянне на стыку традыцыі і сучаснасці змяніць успрыманне гледачамі саміх сябе і прасторы? Дыскусія па сканчэнні спектакля дапаможа знайсці адказ на гэта пытанне.
Праект “Вітаючы сонца” запрашае гледачоў далучыцца да вандравання ў план тонкіх душэўных перажыванняў па-за логікай і кантролем.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Вітаючы сонца "