Продолжительность: 80 минут
З нагоды дня нараджэння Аляксея Дударава
Аўтар: Аляксей Дудараў
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п’есы «Вечар» з нагоды дня нараджэння драматурга Аляксея Ануфрыевіча Дударава. Знакамітая п’еса, неаднаразова пастаўленая ў тэатрах Беларусі і за мяжой, прагучыць у выкананні старэйшага пакалення акцёраў РТБД – народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель, Канстанціна Воранава і Ігара Сідорчыка.
Тры старых – пазнавальныя героі Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё. Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.
Ролі выконваюць: Ганна Анісенка, Ігар Сідорчык, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў
Аляксей Ануфрыевіч Дудараў (1950–2023) – вядомы беларускі драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Паводле сцэнарыяў Аляксея Дударава створаны фільмы «Белыя росы» і «Купальская ноч». П’есы «Радавыя», «Вечар», «Чорная панна Нясвіжа», «Палачанка» добра вядомыя беларускаму і замежнаму гледачу.
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.