Автор постановки: Аляксей Дудараў
Режиссер: Валерый Раеўскі
В ролях: Генадзь Аўсяннікаў, Зінаіда Зубкова, Тамара Міронава, Васіль Cушыцкі
Продолжительность: 90 минут
Премьера состоялась: 19 мая 2006 года
Васіль, Ганна і Мікіта дажываюць свой век у забытай вёсачцы і ўжо нават не могуць дакладна падлічыць, колькі ім год. Але і ў семдзесят, і ў сто яшчэ хочацца спяваць і танчыць, браць шлюб з каханай жанчынай, бачыць у сне чыстае неба з жаўрукамі і верыць у штосьці шчырае паміж людзьмі. Гэты спектакль – падзяка за магчымасць жыць, адчуваць дабрыню і цяпло свету, нараджаць дзяцей, расціць хлеб і глядзець на сонца. Філасофскі роздум пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця заставацца чалавекам.
Рэжысёр Валерый Раеўскі
Сцэнаграфія і касцюмы Барыс Герлаван
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter