Фото - постер к спектаклю "Vasen - Extasen" і "Адзін у квадраце" (ОТМЕНА) на AFISHA.me

"Vasen - Extasen" і "Адзін у квадраце" (ОТМЕНА)

Данное событие уже завершено.

О событии

Тэатр танца “KARAKULI” запусціў культурна-адукацыйны праект “ARTеФАКТ”, які ажыццяўляе абмен інфармацыяй паміж арт-таварыствамі Беларусі і іншых краін. Першая падзея – два вечары сучаснага танца і перформансу (30 і 31 мая).

30 мая – тэатр танца “KARAKULI” з апошнімі работамі - "V a s e n - E x t a s e n" і "Адзін у квадраце".

"V a s e n - E x t a s e n" – назва экспазіцыі фотамастакоў Ганны і Бэрнхард Блюм, што размешчана ў Музеі сучаснага мастацтва ў Франкфурце.
“V a s e n - E x t a s e n” – запазычаная назва новага танцавальнага перформансу, асноўным полем даследавання якога з’яўляецца адыход ад звычайнага паўсядзённага стану свядомасці і цела. Абсалютная ўключанасць, стан па-за-пачуццёвага і па-за-інтэлектуальнага сузірання, знаходжанне ў напружанай беспадстаўнасці – не гэтыя лі моманты адчуваюцца як адзіныя моманты, што даюць жыццё?

Пастаноўка – Вольга Лабоўкіна
Харэаграфія і выкананне – Аляксандр Філіпаў, Мікіта Барыс, Ігар Чыпоўскі, Ігар Шугалееў, Аляксей Матышаў, Вольга Лабоўкіна.
Sound-дызайн – Aortha
Light-дызайн – Сямён Давыдзенка
Відэаафармленне – Дзмітрый Звераў, Вольга Лабоўкіна.
Тэатр танца “KARAKULI” выказвае падзяку школе танца “SKYLINE” за інфармацыйную падтрымку.

"Адзін у квадраце "
- своеасаблівая мадэль свету, дзе кожны абмежаваны сваёй зонай камфорту. Гэта разважанне пра свае пакуль яшчэ не здзейсненыя жаданні і пакуль яшчэ не пераадоленыя страхі. Некаторыя рэчы чалавек можа зрабіць толькі сам, асабіста, адзін… Прабачыць іншага, пасталець, адчуць хваляванне ад паху дажджу, спазнаць каханне, прыняць адзіноту, ці, напрыклад, выйсці з уласнага “квадрата”…

У перформансе прымаюць удзел:
Ігар Шугалееў, Аляксандр Філіпаў, Аляксей Матышаў, Ігар Чыпоўскі, Вольга Лабоўкіна, Вольга Скварцова, Ірына Шырокая.
Пастаноўка – Вольга Лабоўкіна
Харэаграфія – Вольга Лабоўкіна ў сааўтарстве з артыстамі
Light-дызайн – Сямён Давыдзенка
Спонсар і дызайнер адзення – Parus Jeans (афіцыйная група ў VK); PaRus Jeans (дызайн-студыя адзення і абутку).

31 мая – “Я люблю цябе, К.М” - перформанс гасцей з Санкт - Пецярбурга (праект Dance. Амёба. Project).


Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль ""Vasen - Extasen" і "Адзін у квадраце" (ОТМЕНА)"

Читайте также