Фото - постер к спектаклю Тутэйшыя  на AFISHA.me

Тутэйшыя

Режиссер: Мікалай Пінігін

Продолжительность: 120 минут

Премьера состоялась: 23 сентября 2020 года

Данное событие уже завершено.

О событии

Адкрыццё новага тэатральнага сезона ў верасні распачнецца “Тутэйшымі”! Гэта будзе ўжо трэцяя версія знакавай купалавай п’есы ў нашым тэатры. Першую ў далёкім 1926 годзе напаткаў незайздросны лёс: адбыўся толькі адзін паказ. Другі спектакль у 1990-ым без перабольшвання стаўся культавым, своечасовым і запамінальным. І гледачы, і крытыкі назвалі яго “сімвалам эпохі”. Спектакль атрымаў Дзяржаўную прэмію і пратрымаўся на купалаўскай сцэне блізу дваццаці гадоў. І вось у юбілейны год Купалаўскага тэатра, амаль праз сто год пасля напісання п’есы, мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін прапануе новую версію легендарнага твора. Навошта? “Бо з’явілася новая генерацыя. Бо трагікамедыя Купалы застаецца актуальнай і ў сённяшней Беларусі” – адказвае рэжысёр.

Купалаўскі тэатр зноў ставіць Купалу! Хіба можа быць іначай?

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии