Фото - постер к спектаклю Тры парсючкі на AFISHA.me

Тры парсючкі

Автор постановки: Юрий Щуцкий

Режиссер: Егор Лёгкин

В ролях: Александр Гладкий, Андрей Королевич, Алексей Кирмуть, Татьяна Чердынцева, Людмила Осмоловская, Андрей Коломиец, Александр Лещенок, Алеся Герасько, Юлия Смирнова

Продолжительность: 50 минут

Премьера состоялась: 30 июня 2010 года

Данное событие уже завершено.

О событии

Спектакль проходит на сцене Дома литераторов  (ул. Фрунзе, 5)

Казка на дзве дзеі без антракту
Спектакль на беларускай мове.
з 5 год

Мастак-пастаноўшчык – Ларыса Рулева
Пераклад Жаны Лашкевіч
Вершы Марыны і Янкі Лайковых
Кампазітар – Рыгор Уласюк
Харэограф – Яфім Фадзееў
Прэм'ера - 30 чэрвеня 2010 г.

Жылі-былі тры браты-парсючкі Джым, Джон і Джэк. Джон і Джэк былі нармалёвымі парсюкамі: жалудамі любілі паласавацца, у бруднай лужыне выкачацца – а Джым нейкі дзівак і летуценнік: з Мятлікам сябраваў і ўсім на свеце цікавіўся. Браты-парсючкі адзін аднаго разумець не хацелі, таму часта сварыліся. Чаго і дамагаўся шэры Воўк, які ў апошні час страціў спрыт і паклаў на малых парсючкоў сваё хіжае вока.

Уцякай ты, шэры воўк,
Гіп. Гоп. Гэй!
Уцякай хутчэй у змрок,
Гіп. Гоп. Гэй!
Не цягацца табе з намі,
Не цягацца з парсючкамі!
Уцякай, кажу, хутчэй!
Гіп. Гоп. Гэй!

Як ты думаеш, дарагі дружа, што патрэбна малым парсючкам, каб абараніцца ад вялізнага Ваўка? І што можа ўласкавіць нават жорсткае ваўчынае сэрца? Паглядзі нашу імпрэзу, і ты зразумееш, што:

Уратуе свет сяброўства,
Дапаможа дабрыня.
Пасябруюць вельмі проста
І драпежнік, і ягня.
Будзем разам працаваць,
Сябраваць і будаваць,
А затым у нашу казку
Вас сардэчна запрашаць.

Спектаклем кіруе асістэнт рэжысёра Аксана Ціхановіч

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Тры парсючкі"

Читайте также