На сцэне Рэспубліканскага тэатра юнага гледача – 15 мая а 12-й гадзіне
Краснадарскі краявы тэатр лялек
Трысняговая шапка
Юрый Сідараў і Ірына Уварава
па матывах англійскіх народных казак
Спектакль на рускай мове
Працягласць - 1 гадзіна 30 хвілін
6+
Прэм'ера - 21 верасня 2014 г.
Пастаноўка, мастак-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Кубані
Канстанцін МОХАЎ
Мастак па ляльках і касцюмах - заслужаны работнік культуры Расіі
Алена МАЦКЕВІЧ
Кампазітар - Валянцін ДЗЁМІН
Харэограф - Вольга АТАРАЕВА
Вечная тэма Кахання, апетая вялікім Шэкспірам. Гісторыя, расказаная ў далёкім сяреднявеччы вандроўнымі акцёрамі. Сквапнасць і здрада. Вернасць і Каханне. Спалучэнне мінорнага пачатку з радасным фіналам, вялікай трагедыі і прастаты народнай англійскай казкі. “Было ў караля тры дачкі...” А далей... як і ва ўсіх казках усё будзе абавязкова добра: Прынцэса сустрэне Прынца, Кароль знойдзе страчаную дачку, Дабро пераможа Зло.
Дзеючыя асобы і выканаўцы:
Заслужаная артыстка Кубані Ганна СЕЗАНЕНКА
Алена БАРАВІЧОВА
Вольга КОЛАСАВА
Аляксандр КУЧА
Віталь ЛАБУЗЕНКА
Дзмітрый ЧАСАЎСКІХ