Фото - постер к спектаклю Театрализованное чтение пьесы "Сосед" на AFISHA.me

Театрализованное чтение пьесы "Сосед"

Данное событие уже завершено.

О событии

Зрабіце тэатральны падарунак сабе і сваім блізкім!

РТБД сумесна з ЦБД запрашае вас 28 і 29 снежня ў 19.00 на тэатралізаванае чытанне п’есы «Сусед» Паўла Пражко. Рэжысёр – беларускі драматург Дзмітрый Багаслаўскі.

«Сусед» – сучасная трагікамедыя пра двух дачнікаў. Адзін з іх – малады хлопец Паша, а другі – ужо даўно сталы дзядзька Коля. Менавіта ён нагружае дзіўнай бессэнсоўнай працай юнага героя, які чамусьці не можа адмовіцца. Але дзеля чаго ён так доўга размаўляе з суседам і выконвае яго просьбы? Тайна раскрыецца напрыканцы п’есы.

З гэтай п’есай Павел Пражко стаў лаўрэатам першай прэміі «Конкурса конкурсаў» у межах фестываля «Залатая маска-2020», лаўрэатам конкурса comedy.by, пазаконкурсным удзельнікам прэстыжнага Фестывалю маладой драматургіі «Любімаўка».

Павел Пражко – адзін з самых вядомых беларускіх драматургаў. Яго п’есы неаднаразова траплялі на буйнейшы расійскі тэатральны конкурс-фестываль«Залатая маска», атрымлівалі гран-пры. Творы аўтара ўваходзілі ў шорт-лісты і пазаконкурсныя праграмы розных драматургічных фестываляў, актыўна ставяцца ў вядучых постсавецкіх і еўрапейскіх тэатрах.

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з паперы.

Драматург: Павел Пражко
Рэжысёр: Дзмітрый Багаслаўскі
Акцёры: Мікіта Чэбатар, Канстанцін Воранаў
Працягласць: 1 г.
Узрост: 16+

Кошт квітка: 5 р.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии