Сатыра ў адным дзеянні па п'есе Еўсцігнея Міровіча
Спектакль пастаўлены па п'есе беларускага драматурга, акцёра, рэжысёра і педагога, заснавальніка беларускай драмы і камедыі Еўсцігнея Міровіча, які дакладна і глыбока здолеў зразумець самабытнасць беларускай культуры і ўвасобіць гэта ў сваёй драматургічнай і рэжысёрскай практыцы. Творчасць Міровіча - гэта адданасць мастацтву, імкненне зрабіць тэатр актуальным і сучасным, грамадзянскай школай жыцця для гледача.
Што можна купіць за грошы? Амаль усё - нават тэатрык ў правінцыйным мястэчку. Але Тэатр, як і Талент, купіць нельга ...
Рэжысёры-пастаноўшчыкі: заслужанныя артысты Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Бяспалы i Уладзімір Грыцэўскі
Мастак-пастаноўшчык: Анатоль Удавічэнка
Мастакi па касцюмах: Лада Грыгаровіч i Нiна Гурло
Кампазітар: Валерый Воранаў