“Няхай гэта будзе весела!” – сказала пра фармат свайго юбілея народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель.
Віншаванні калег з розных тэатраў Беларусі, нечаканыя тэатралізаваныя выступленні афіцыйных асобаў, віншавальныя эцюды акцёраў РТБД – усё гэта чакае гледачоў на вечары-бенефісе народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель “Таццянін дзень”.