Фото - постер к спектаклю Сябра Мой/Друг Мой на AFISHA.me

Сябра Мой/Друг Мой

Данное событие уже завершено.

О событии

Чытанне п’есы
Жанр: нуарная гісторыя
Аўтар: Канстанцін Сцешык
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту

Два сябра выходзяць ноччу з дому ў пошуках цыгарэт. Гэтым сябрам – за пяцьдзесят. Па дарозе яны сустракаюць дзіўных людзей, якія таксама чамусьці не спяць. Чым скончыцца гэты праменад і пра што на самой справе думаюць героі?

Канстанцін Сцешык – беларускі драматург, чые тэксты неаднаразова траплялі ў шорт-лісты драматургічных конкурсаў і фестываляў («Любімаўка», «Рэмарка, «Еўразія», «WriteBox» і г.д.). Яго п’есы былі апублікаваны ў зборніках, пастаўлены ў Беларусі і за мяжой. У сакавіку 2022 года п’еса “Камень дурасці” была пастаўлена ў РТБД.

П’еса “Сябра мой” увайшла ў пазаконкурсную праграму фестывалю маладой драматургіі “Любімаўка-2021”.

Чытка п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Чытанне адбудзецца на рускай мове. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Сябра Мой/Друг Мой"