Фото - постер к спектаклю Сусветныя хіты "Шоу Бетельгейз" на AFISHA.me

Сусветныя хіты "Шоу Бетельгейз"

Данное событие уже завершено.

О событии

Гісторыя “Betelgeuze Show”.
Мы пачалі зусім нядаўна, прыкладна 1,5 года таму. Усе ўдзельнікі калектыву на той момант паспелі папрацаваць у іншых ансамблях нашай краіны, у тым ліку Мінскіх.
У якім фармаце будзе праходзіць выступленне і што будзе цікавага?
Прадстаўленне будзе праходзіць у фармаце канцэрта. Праграма пабудавана такім чынам, каб глядач мог атрымаць асалоду як ад драматычных, так і ад вясёлых, легкіх нумароў. Мы стараемся трымаць руку на пульсе сучаснай музычнай культуры. Таму асноўную частку канцэрта складаюць кампазіцыі, якія гучаць на вядомых пляцоўках у межах міжнародных фестываляў (напрыклад, “Еўрабачанне”), у сусветных турах сучасных зорак. Праграма так і называецца “Сусветныя хіты”.
Другая частка канцэрта – гэта гарачы фламенка з яго танцам, музыкай і песняй. Будуць прадстаўлены як стылізаваныя варыянты, так і народны танец. Вы ўбачыце цікавую харэаграфію розных народаў міра з небяспечнымі трукамі, восокімі падтрымкамі з жывым інструментам, вакалам і бэквакалам. Таксама ў канцэрце прымуць удзел нашы сябры са студыі “Аванці” і вядомы выканаўца джаз і поп-музыкі Андрэй Чубіс.
Дзе адбудзецца канцэрт?
На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Вельмі добрая зала з цемным афармленнем, што, безумоўна, узмацняе эфект тэхнічных сродкаў святла. Цудоўны гук, прафесійны тэхнічны персанал. Увогуле, усё для таго, каб глядач паглыбіўся ў свет духа і прыгажосці сучаснага музычнага мастацтва!

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии