СТАРЫ НОВЫ ГОД У РТБД
з песнямі, танцамі, музыкай і сюрпрызамі
(святочная вечарына)
13 студзеня ў 18.30 у Тэатры беларускай драматургіі пройдзе яскравае святкаванне Старога Новага года!
Праграма мерапрыемства:
- У фае тэатра выступіць народны калектыў БДУІР “Гаманіна” з музычна-забаўляльнай праграмай “Каляды”.
Ансамбль “Гаманіна” – удзельнік розных праектаў. У прыватнасці, у 2008 годзе калектыў перамог у намінацыі “Вакальная група народнай песні” на Рэспубліканскім конкурсе мастацкай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Ансамбль часта гастралюе за мяжой.
- Адкрыццё выставы “Трохвугольнік”.
Выстава прадстаўляе работы трох аўтараў, якія ў сваёй творчасці раскрываюць цялесную і духоўную прыгажосць мужчыны і жанчыны, рознабаковае праяўленне кожнага ў зададзеных умовах сацыяльнага і творчага пражывання. Андрэй Меранкоў – галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Уладзімір Кандрусевіч – спецыяліст па фрэскаваму жывапісу,Тамара Шэлест – мастак-графік.
- Паказ камедыйнага спектакля “Адамавы жарты” рэжысёра Святланы Навуменка. Інсцэніроўка паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча.
Таксама ў холе тэатра Вы зможаце набыць сувенірную прадукцыю.
Запрашаем далучыцца да свята душы і мастацтва!