Фото - постер к спектаклю Сталіца Эраўнд на AFISHA.me

Сталіца Эраўнд

Автор постановки: Сяргей Гіргель

Продолжительность: 80 минут

Премьера состоялась: 2 мая 2007 года

18 февраля
вторник
  • 19:00
РТБД
9 марта
воскресенье
  • 19:00
РТБД

О событии

“Сталіца Эраўнд” – абсурдысцкая п’еса пра Васіля Сухарэўскага і Пятра Кунцэвіча. Цягнік, на якім яны едуць, раптоўна захрасае ў тунэлі метрапалітэна. Малапрыемная нечаканасць знаёміць герояў, і ў іх аказваецца нашмат больш агульнага, чым здаецца на першы погляд. Аднак ці з’яўляецца гэта агульнае праўдай?

Рэжысёр: Сцяпан Краўчук
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
Мова: беларуская

Сяргей Гіргель – драматург, сцэнарыст, рэжысёр тэатра і кіно. Тэксты аўтара траплялі ў шорт- і лонг-лісты розных драматургічных конкурсаў і былі пастаўлены ў шэрагу тэатраў Беларусі і Расіі.

Ролі выконваюць: Алесь НІКАНЕНКА, Уладзіслаў ВІЛЕНЧЫЦ

Чытанне адбудзецца ў межах праекта “РЭТРАСПЕКТЫВА”.
“Рэтраспектыва” – праект Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога адбудуцца чытанні п’ес 1990-х, 2000-х і 2010-х гадоў. Драматургі заўсёды прапаноўваюць актуальныя для свайго часу праблематыку, герояў і формы тэкстаў. Экспрэс-рэтраспектыва дазваляе ўбачыць як адрозненні, так і падабенства п’ес розных гадоў. На працягу некалькіх месяцаў са сцэны прагучаць тэксты Алены Паповай, Сяргея Гіргеля і Аляксандра Савухі.

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, “правобраз” спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Сталіца Эраўнд"