Фото - постер к спектаклю Сіняя птушка (ОТМЕНА)             на AFISHA.me

Сіняя птушка (ОТМЕНА)

12+

Автор постановки: Марыс Метэрлінк

Режиссер: Уладзімір Савіцкі

В ролях: Аляксандр Палазкоў, Іван Шрубейка, Наталля Гарбаценка, Вольга Сініца, Дзмітрый Козел, Наталля Анісімава, Вера Кавалерава, Наталля Якаўлева, Ганна Махун, Ірына Пешкава, Аляксей Качан, Генадзь Гаранскі, Іван Ушакевіч, Ганна Казлова, Таццяна Ражаўская, Андрэй Каламіец, Раіса Астрадзінава, Наталля Волчак, Жанета Друцкая, Людміла Разумава, Барыс Барысёнак, Леанід Улашчанка, Ларыса Горцава, Ала Паплаўская, Васіль Казлоў, Ігар Сідорчык, Аляксандр Станілевіч, Алег Чэчанеў, Мікалай Лявончык

Продолжительность: 110 минут

Данное событие уже завершено.

О событии

УВАГА! АДМЕНА СПЕКТАКЛЯЎ!

З 15 па 30 красавіка ўсе спектаклі Тэатра юнага гледача АДМЯНЯЮЦЦА згодна з лістом Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб прыпыненні правядзення мерапрыемстваў” ад 13.04.2020.

Контактные телефоны
(017) 242-77-30
+375(29) 550-50-27
+375(29) 134-53-72


Аўтар: Марыс Метэрлінк
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Віктар ЦІМАФЕЕЎ
Мастак па касцюмах: Наталля САРДАРАВА
Кампазітар: Сяргей БЕЛЬЦЮКОЎ
Балетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКА
Вершы: Алесь БАДАК
Святочная фантазія

Спектакль на беларускай мове
Святочная фантазія на дзве дзеі з антрактам

Самыя Каляды, а Цільціля й Міціль паклалі спаць. Ну хіба ж не крыўдна?! Брат з сястрой зайздросцяць дарослым і падглядаюць праз ваканіцы – а раптам пашанцуе ўбачыць цуд? Дзеці так спадзяюцца і чакаюць, што цуд на Каляды здзяйсняецца: да іх прыходзіць Фея. Яна шукае чароўную Сінюю Птушку шчасця, просіць дзяцей дапамагчы і выпраўляе ў казачнае падарожжа. Прыглядаць за дзецьмі бярэцца Душа Святла, спрыяючы ім пабыць і ў Мінулым, і ў Будучым, каб навучыцца адрозніваць зло ад дабра і бачыць свет не чорна-белым, а шматфарбным.

Аўтар п’есы “Сіняя птушка” Марыс Метэрлінк (1862 - 1949) – буйны драматург і тэарэтык сімвалізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1911) – названы сучаснікамі “бельгійскім Шэкспірам”.

Казка-феерыя “Сіняя птушка” (1908) распавядае пра адвагу “незаўважнай” чалавечай душы і каштоўнасці звыклага паўсядзённага жыцця: п’еса зрабілася вяршыняй творчасці драматурга, дзе ён кажа “няшчасным пра шчасце, каб яны навучыліся яго разумець”. Пра сутнасць п’есы напісаў рускі паэт Аляксандр Блок: “…шчасця няма, шчасце заўжды адлятае, як птушка, гаворыць казка; і зараз жа гэтая самая казка сведчыць нам іншае: шчасце ёсць, шчасце заўсёды з намі, толькі не бойцеся яго шукаць.”


Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии