Фото - постер к спектаклю Шэрая шыйка на AFISHA.me

Шэрая шыйка

Данное событие уже завершено.

О событии

ГАСТРОЛИ ГУ «Национальный академический драматический театр им. Я. Коласа» (г. Витебск) на сцене театра-студии киноактера

ШЭРАЯ ШЫЙКА
0+

Васіль Ткачоў.
Лірычная казка паводле апавядання Д.Маміна-Сібірака.
Прэм’ера - 16 верасня 2022 года.

Прыйшла Восень. Стая качак збіраецца адлятаць на поўдзень, у цёплыя краіны. Маленькая Шэрая Шыйка вельмі чакае гэтай першай у жыцці далёкай вандроўкі. Таму важак Качар і Старая Качка дораць сваёй дачцэ дарослыя крылы. Але здараецца бяда: Шэрая Шыйка абараняе Зайца ад Лісы, і тая раніць ёй крыло. І качачка вымушана застацца на родным возеры на ўсю зіму. Дасведчаны ў жыцці, аптымістычны сябра Заяц, вядома, дапаможа перажыць халады, але ці атрымаецца ўратавацца ад хітрай, галоднай Лісы?.. Няхай юныя гледачы не хвалююцца. Праўду кажуць, смелым, добрым сэрцам і прырода дапамагае.
Пранізлівая гісторыя, напоўненая чароўнай музыкай, цудоўнымі песнямі і вершамі, прыгожымі пластычнымі эцюдамі, лірычным настроем, – выдатная нагода для таго, каб схадзіць у тэатр усёй сям’ёй.

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
Мастак-пастаноўшчык – Наталля ЛАВІЦКАЯ-ЯРМОЛАВА.
Кампазітар Руслан СТАБРОЎСКІ.
Харэограф Дзіяна ЮРЧАНКА.
Тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ШЭРАЯ ШЫЙКА - Ксенія КАМІНСКАЯ / Дар’я ФРАНЦУЗАВА
ЗАЯЦ - Антон БАРАНОЎСКІ / Ілля БЛЫКІН
ЛІСА - Таццяна РОГАТ / Алёна ЧЫСТАБАЕВА
КАЧАР - Міхаіл АСАНАЎ / Герман ДЫМАРЭЦКІ
СТАРАЯ КАЧКА - Валянціна БАГДАНАВА / Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Вольга КУЛЯШОВА
ВОСЕНЬ, ЗІМА, ВЯСНА - Паліна КРАШЭЎСКАЯ / Святлана СУХАДОЛАВА

Спектакль вядзе Алена Мураўёва.
Працягласць спектакля – 1 гадзіна. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии