УВАГА! АДМЕНА СПЕКТАКЛЯЎ!
З 15 па 30 красавіка ўсе спектаклі Тэатра юнага гледача АДМЯНЯЮЦЦА згодна з лістом Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб прыпыненні правядзення мерапрыемстваў” ад 13.04.2020.
Контактные телефоны
(017) 242-77-30
+375(29) 550-50-27
+375(29) 134-53-72
Аповед пра каханне на дзве дзеі з антрактам
Пераклад з англійскай мовы: Кацярына Маціеўская
Рэжысёр-пастаноўшчык : Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык : Ларыса Рулёва
Балетмайстар : Дзіна Юрчанка
Музычнае афармленне: Павел Захаранка
Старыя двух паважаных сямействаў ведаюць: іх ўзаемная нянавісьць змушае маладых жыць ў варажнечы. Часу на жыццё застаецца ўсё меней. Часу на каханне не застаецца зусім. А каханне прыходзіць. Падлеткі, якіх выраклі на супрацьстаянне і навучылі біцца да смерці, цяпер вучацца любіць і жахаюцца сямейнай традыцыі. Разумны дарослы, сябар і духоўны настаўнік, бачыць у гэтай любові вышэйшы знак -- заклятыя ворагі вымушаныя будуць прымірыцца і здабудуць будучыню! Але ці вартыя будучыні тыя, хто ненавідзіць тут і цяпер? Якую ахвяру яны міжволі рыхтуюць? Колькі выдаткуюць за хісткі мір? Чым за яго заплацяць?..