Автор постановки: Аляксей Андрэеў
Режиссер: Аляксандр Марчанка
Алена Кіш – мастачка-самавучка з індывідуальным поглядам на сусвет і творчасць, жанчына без свайго дома і сям’і, творца, ад якой засталася толькі легенда. Спектакль «Прымітывы» рэжысера Аляксандра Марчанкі вяртае да сучаснасці трагічную гісторыю Алены Кіш. Беларуская мастачка з наваколля Слуцка зарабляла на жыццё, ствараючы «дываны-маляванкі» для вясковых жыхароў. У пастаноўцы асоба і лёс Алены Кіш становяцца ўвасабленнем часу, які не прымае інакавасць.
Тэатральны праект «Прымітывы» пабудаваны на матэрыялах пра жыццё Алены Кіш: дзённікавых запісах аднавяскоўца Кіш, Грыгорыя Гардзея, які апісваў будні вёскі, дзе яны жылі; газетных артыкулах таго часу. Важнай часткай тэатральнага даследавання з’яўляюцца разважанні нашых сучаснікаў – мастакоў, гісторыкаў, культуролагаў – аб значэнні асобы і творчасці мастачкі ў грамадстве, дзе паняцце «мастачка» па-ранейшаму ўспрымаецца далёкім ад сацыяльнага жыцця.
Наш праект – гэта не толькі пастаноўка спектакля, але і дыскусія вакол яго. Яна павінна вывесці ў грамадскае абмеркаванне тэмы, закранутыя ў «Прымітывах». Да гэтай дыскусіі мы запрашаем не толькі экспертаў ў галіне культуры, але і ўсіх зацікаўленых гледачоў, якія паглядзяць спектакль.
Аўтар п’есы: Аляксей Андрэеў
Рэжысёр: Аляксандр Марчанка
Мастачка: Ганна Балаш
Музычнае суправаджэнне: Дзмітрый Лук’янчык
Выканаўца: Алесь Малчанаў
Партнёр праекта «Лятучы ўніверсітэт».