ПОМСТА
Спектакль ідзе на польскай мове з рускімі субтытрамі
Сцэнаграфія – Зузана Талар
Касцюмы – Зузана Талар і Эльжбэта Высоцка
Музыка – Патрык Алджэеўскі
Пластыка – Анна Вытых-Вежгач
Візуалізацыя і анімацыя – Кшыштоф Кізевіч
1 г. 30 хв.
“Сёння міжножнай аголенасцю ў тэатры нікога не здзівіш. Рэжысёрам, напэўна, надакучыла ставіць Фрэдру па-чалавечы, і яны ўпарта выводзяць яго з салонаў і замкаў. Часам – у прыбіральню, часам – у куратнік. Але тое, што адбылося з “Помстай” у беластоцкім тэатры, пераходзіць усялякія межы”. Магчыма, такім будзе пачатак рэцэнзіі на нашу “Помсту”. Мне хочацца, каб гэты наш Фрэдра быў адпаведны арыгіналу, але духам – надзвычай сучасны. Скарачэнняў у тэксце амаль не будзе. Я спадзяюся, што публіка згуляе ў “наш тэатр” разам з акцёрамі. Часам хтосьці з выканаўцаў можа не паспець ускочыць у панталоны, таму будзе вымушаны дапоўніць свой строй джынсамі. Парыкі родам з пекла “ўпадабаюць” заставацца ў руках супернікаў. Мы хацелі б, каб у залі ўтварылася міжгенерацыйная супольнасць, каб асалоду атрымалі і маладыя, і сталыя людзі. Магчыма, суровыя гледачы будуць наракаць, што моладзь, якая глядзіць “Помсту” ўпершыню, можа “недафрэдрыцца”, але нашы надзеі скіраваныя да выкладчыкаў – ужо ў школе літарка па літарцы яны ўпарадкуюць матэрыял у вучнёўскіх галовах.
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter