Фото - постер к спектаклю Пахавайце мяне за плінтусам на AFISHA.me

Пахавайце мяне за плінтусам

Данное событие уже завершено.

О событии

ГАСТРОЛИ ГУ «Национальный академический драматический театр им. Я. Коласа» (г. Витебск) на сцене театра-студии киноактера

ПАХАВАЙЦЕ МЯНЕ ЗА ПЛІНТУСАМ

16+
Павел Санаеў.
Трагікамедыя на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці.

Прэм’ера - 22 і 23 лістапада 2013 года.
Абнаўленне - ліпень 2022 года.

Аповесць Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» ад самага першага яе выдання ўвайшла ў спіс найвыбітнейшых расійскіх бестселераў. У сваёй кнізе аўтар стварыў неверагодна жывыя, шчымлівыя вобразы, якія нікога не пакідаюць абыякавымі.

Гэта аповесць, у якой неверагодна смешна і вытанчана злосна ўзнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, тэма сталення нібыта пераварочваецца з ног на галаву і набывае абрысы сюррэалістычнага гумару. Кніга ўзарвала расійскі кніжны рынак і набыла не проста культавы, а легендарны статус. Яе тыраж склаў больш за паўмільёна экземпляраў, і сёння Павел Санаеў уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных сучасных пісьменнікаў Расіі. У 2005 годзе Павел Санаеў атрымаў прэмію «Тэфі». У 2009-м - на экраны выйшаў мастацкі фільм «Пахавайце мяне за плінтусам» (рэжысёр Сяргей Снежкін), дзе ролю жорсткай бабулі сыграла Святлана Кручкова.

Усё прыходзіць у свой час, тады, калі ў гэтым наспявае патрэба. Час нараджае твор, час яго інтэрпрэтуе пад сябе. Наш час – гэта тое, што хвалюе нас тут і цяпер, тое, сярод чаго мы жывем зараз. «Калі ты не можаш нечага змяніць, ператвары гэта ў мастацтва». Каб яно прагучала, каб пачулася, каб настроіла нас на адну хвалю – як мінімум, на хвалю імкнення да светлага ды шчаслівага, да па-людску годнага ў штодзённым, да адчування каштоўнасцяў у «тут і цяпер».

Сцэна для спектакля паводле сучаснага матэрыялу – гэта люстра ці павелічальнае шкло нашай паўсядзённасці, што дапамагае паставіцца да, здаецца, звычайных праяваў жыцця, больш уважліва і аналітычна.
Аповесць Паўла Санаева – аўтабіяграфічная. Аднак у ёй пазнаюцца агульныя праблемы, пытанні, цяжкасці і радасці. Дзяцінства мусіць быць самай светлай часінай. Мусіць, ды толькі ці заўжды яно так? Яшчэ адкрыты свету, ты ўсмоктваеш усё, што прапануе асяроддзе, блізкія. Але пад добразычлівасцю дарослых так часта хаваюцца іншыя матывы. Збольшага, мы самі нават не ўсведамляем, не спрабуем аналізаваць, што кіруе намі ў тым ці іншым дзеянні.

«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

Інсцэніроўка і пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерыя АНІСЕНКІ.
Пераклад Пятра ЛАМАНА.
Сцэнаграфія, відэарад і падбор касцюмаў Андрэя ЖЫГУРА.
Мультымедыйная партытура спектакля Міхаіла ЛАВІЦКАГА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Мастак па святле Яўген КУЛЯШОЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
САША - Антон БАРАНОЎСКІ / Яўген БЕРАСНЕЎ
БАБУЛЯ - Валянціна БАГДАНАВА / Тамара СКВАРЦОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ДЗЕД - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Пятро ЛАМАН
ЛЁША - Юрась ЦВІРКА
МАМА - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ / Ніна ОБУХАВА
ТОЛЯ - Міхаіл АСАНАЎ / Генадзь ГАЙДУК / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ГАЛІНА СЯРГЕЕЎНА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Вольга КУЛЯШОВА
ТОНЯ - Святлана СУХАДОЛАВА

Спектакль вядзе Святлана Дашкевіч.
Працягласць спектакля – 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Пахавайце мяне за плінтусам"