Фото - постер к спектаклю Нямое каханне на AFISHA.me

Нямое каханне

Режиссер: Ігар Сігоў

Продолжительность: 110 минут

Премьера состоялась: 5 февраля 2014 года

Данное событие уже завершено.

О событии

 
Аўтарскі праект заслужанага артыста РБ Ігара Сігова
Жанр: Вячэрні клубны праект 18+
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Алёна Ігруша
Кампазітар, музычнае афармленне: Андрэй Лабчэўскі
Вершы: Алесь Камоцкі, Вольга Залесская
Пластыка: Вольга Скварцова
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка

Дзеянне адбываецца ў модным начным клубе. Юнак Ілля, які ўвесь час праводзіць за пультам ды-джэя ў начным клубе «Чорны квадрат», піша музыку і марыць сустрэць сваю адзіную і непаўторную. Але амаль штодня ён бачыць кактэйль з цынізму, абыякавасці, фальшывых усмешак. Свет набывае іншыя адценні, калі Ілля заўважае сціплую дзяўчыну Насцю, якая працуе прыбіральшчыцай і таемна піша вершы. Яна ўмее слухаць, чуць, адчуваць, але не размаўляць…
Спектакль «Нямое каханне» – тэатральны эксперымент, мікс з танцавальных і вакальных нумароў у выкананні артыстаў тэатру і запрошаных зорак. У праекце прымаюць удзел творчыя калектывы «Дыліжанс-jazz», SKVO’S DANCE COMPANY, цыганскае шоу «АЛЮР», эпатажная MA$HA і іншыя выканаўцы.



Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии