монаспектакль паводле твораў Уладзіміра Караткевіча
Рэжысёр і сцэнограф Уладзімір Матросаў
Кампазітар Алег Залётнеў
Кампутарная аранжыроўка і шумавое афармленне Велімір Залётнеў
Аўтары інсцэніроўкі Уладзімір Матросаў і Валерый Шушкевіч
Працягласць – 1 гадзіна 20 хвілін
Усю разнастайную палітру абліччаў Караткевічавых герояў увасобіць на сцэне артыст Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Валерый Шушкевіч
У спектаклі будуць выкарыстаны фрагменты твораў Уладзіміра Караткевіча - "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Ладдзя роспачы", "Зямля пад белымі крыламі", "Леаніды ня вернуцца да Зямлі", "Кастусь Каліноўскі" ды іншыя.