Каму з аматараў музыкі не знаёма імя польскага кампазітара-рамантыка Фрэдэрыка Шапэна? Слухаючы яго творы, адчуваеш сябе паміж небам і зямлёй. Лавіна пачуццяў прыносіць нешта незвычайнае, трапяткое і вытанчанае.
Разнастайнасць яго музыкі паказвае свет шчырых эмоцый і глыбокіх пачуццяў, легкадумнасці і сур’ёзнага роздуму, шчымлівай трывогі і ласкавай пяшчоты, хвалявання і светлай журбы.
Кожнае пакаленне музыкантаў прыносіць сваё адчуванне і перажыванне музыкі вялікага кампазітара 19 стагоддзя. Артысты аркестра Купалаўскага тэатра, якіх гледачы добра ведаюць па спектаклях «Паўлінка», «Пінская шляхта», «Вельтмайстар – акардэон» і «Местачковае кабарэ», прадстануць у новых вобразах і прапануюць цікавую інтэрпрэтацыю твораў Ф.Шапэна: тут і класічныя фартэпіянныя экспромты, і вальсы ў джазавым стылі, і накцюрны ў выкананні аркестра. Вядучая вечара – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Шпілеўская.
Канцэрт адбудзецца 13 красавіка ў 19.00 у Каміннай зале тэатра.
Кошт білета – 12 рублёў.