Дакументальныя казкі
Недалёка ад балота мроіцца прывід зніклай вёскі. Кожная хата – асобны
сусвет чалавечых лёсаў. Некалі тут па сваіх спрадвечных законах віравала
жыццё...
Спектакль “Мроіва” – спроба спазнаць свае карані праз побыт і традыцыі
беларускіх вёсак. Дакументальныя карціны з жыцця звычайных вяскоўцаў,
іх успаміны і здымкі пераплятаюцца з паэтычнымі творамі класікаў
беларускай літаратуры: “Адвечнай песняй” Янкі Купалы, “Песняй пра зубра”
Міколы Гусоўскага.
І ў гэтым дрыготкім мроіве выразна паўстаюць самыя важныя моманты
чалавечага жыцця — ад нараджэння да скону.
*У спектаклі гучаць дакументальныя аўтэнтычныя запісы жыхароў беларускага Палесся.
Захоўваецца аўтарская лексіка. Матэрыялы выкарыстоўваюцца з дазволу аўтараў.
Постановочная группа
Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык: Яўген Карняг
Мастак-пастаноўшчык: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Таццяна Нерсісян
Кампазітар: Кацярына Аверкава