Автор постановки: Сяргей Кавальчык
Режиссер: Сяргей Кавальчык
па творы амерыканскай пісьменніцы Сінціі Лорд
Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Сяргей Кавальчык
Выканаўца – Вікторыя Кавальчык
Сцэнаграфія – Аляксандра Кавальчык
Монаспектакль распавядае пра дзяўчынку Кэтрын, у якой ёсць брат Дэвід. Ён жыве ў сваім асобным свеце і не заўсёды разумее, што навакольная рэчаіснасць патрабуе адпаведных паводзін. Для яго Кэтрын і прыдумвае правілы адносін, складаючы якія, яна сама больш уважліва ўглядаецца ў паводзіны людзей. Аднойчы яна знаёміцца з Джэйсанам – хлопчыкам, якому яшчэ больш складана кантактаваць з іншымі. Ён не ўстае з інваліднага вазку, не можа гаварыць, але ўсё чуе і разумее. Так пачынаецца сапраўднае сяброўства, якое праходзіць выпрабаванні, але ў выніку Кэтрын і Джэйсан навучаюцца разумець адзін аднаго. Для юнацтва і дарослых.
Кошт білета: 4 руб.