Фото - постер к спектаклю Мне сняцца сны аб Беларусі на AFISHA.me

Мне сняцца сны аб Беларусі

Продолжительность: 70 минут

Данное событие уже завершено.

О событии

9 снежня на сцэне Малой залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца паэтычны монаспектакль “Мне сняцца сны аб Беларусі” паводле твораў Янкі Купалы. У спектакль ўвайшлі малавядомыя і ненадрукаваныя пры жыцці паэта вершы, а таксама звесткі з біяграфіі, дакументы, пісьмы, доўгія гады прыхаваныя ад вока чытача ў архівах. Сёння ёсць магчымасць убачыць нашага славутага паэта фігурай сапраўды трагічнай. У спектаклі Купала прадстае не толькі знаным песняром любові да Радзімы, змагаром за яе росквіт, але і паэтам, які асэнсоўвае сваё адзіноцтва... Разрыў паміж натхнёнымі рэвалюцыйнымі марамі, верай Купалы ў будучыню Беларусі і тым гвалтоўным, хлуслівым, жахлівым “дзеяннем”, якое адбывалася ў рэальным жыцці, у рэшце рэшт прывёў паэта да трагічнага завяршэння яго жыцця... Спектакль адкрывае нам не “адшліфаванага” Песняра савецкай эпохі, а паэта, які балюча ўспрымае рэчаіснасць і сваё пакутніцкае двухсэнсоўнае становішча.

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – лаўрэат міжнародных тэатральных фестываляў Галіна Дзягілева, музычнае суправаджэнне – Аляксандр Варановіч.

Спектакль ідзе 1 гадзіну 10 хвілін.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии