Пераклад з рускай мовы: Іван Чэркас
Жанр: Гульні дарослых
Сцэнаграфія: Віктар Цімафееў
Музычнае афармленне: Алег Залётнеў
Пластыка: заслужаны артыст РБ Ігар Сігоў
Для галоўнага героя спектакля гульня, жарт, розыгрыш – сэнс жыцця, ён стаў профі ў гэтай справе. Гульні гэтыя, відавочна, ужо не тыя, што ў дзяцінстве – больш жорсткія і бязлітасныя. Але, зразумелая справа, гэта пацешна – увесь час разыгрываць людзей. Хай і жорстка, але смешна. Асабліва калі ты не той, над кім смяюцца.