Жанр: гісторыя пра сталенне і настальгію
Драматург: Андрэй Іваноў
РТБД сумесна з ЦБД запрашае вас на спектакль па новай п’есе Андрэя Іванова «Мертвятник». Рэжысёр – Яўгенія Давідзенка.
Бізнесмен Маркус прыязджае ў родны горад і сустракае сяброўка юнацтва Лэйлу. На даху аднаго з дамоў яны вядуць душэўныя дыялогі, узгадваюць моладзевае захапленне – гульні ў фэнтазі-персанажаў. Асабліва рамантызуюцца ўспаміны пра «мертвятник» – месца, куды павінны адправіцца гульцы, персанаж якіх загінуў. Жыццё герояў з тых пор кардынальна змянілася, але хтосьці пасталеў і адпусціў мінулае, а хтосьці не.
Андрэй Іваноў – драматург, сцэнарыст. П’есы аўтара траплялі ў шорт-лісты шматлікіх драматургічных конкурсаў («Любимовка», «Евразия», «WriteBox», «Исходное событие», «Действующие лица»), былі перакладзены на іспанскую, румынскую, нямецкую, англійскую, польскую мовы, пастаўлены ў розных тэатрах постсавецкай і еўрапейскай прасторы. П’еса «С училища» была прызнана лепшай рускамоўнай п’есай па версіі праекта «Кульминация. Современная драматургия-2017». П’еса «Это все она» пастаўлена ў Беларусі, Украіне, Расіі, Латвіі, Чэхіі, Эстоніі, Уругвае.
Спектакль адбудзецца на рускай мове.