Аляксандр Сяргеевіч Пушкін пісаў “Маленькие трагедии” ў XIX стагоддзі, але бачыў і адчуваў значна глыбей і далей свайго часу. Менавіта тут, у яго арыгінальным тэксце, захаваны вытокі светаўладкавання, прароцтвы і код этычных, гуманных і каштоўнасных пазіцый чалавека. Тое, што нас аб’ядноўвае і надае жыццю шматмернасць, глыбіню і сэнс. Таму “Маленькие трагедии” гучаць сёння надзвычай актуальна, робячы свайго аўтара сапраўдным прарокам і класікам.
Святлана Навуменка аб спектаклі: “Падчас рэпетыцый, разбіраючы матывы ўчынкаў пушкінскіх персанажаў, мы дзівіліся, наколькі гэта пра нас сённяшніх.
Гэты спектакль – пра чалавечыя заганы, подласці і дасягненні, пра імкненне да святла альбо да цемры. Пра страчванне сябе, калі чалавек падпарадкоўваецца жарсці. Пра тое, што сыход ад шляху святла вядзе да смерці. Уседазволенасць, якую не перамог чалавек, губіць яго самога.”
“Маленькие трагедии” у РТБД – гэта запрашэнне пачуць Пушкіна, які гаворыць сёння з намі і пра нас.
Рэжысёр-пастаноўшчык — Святлана Навуменка
Сцэнограф — Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах — Алеся Кукуля
Харэограф — Дзіяна Юрчанка
Мастак па святлу — Аляксей Ладышаў
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Прэм’ера: 26 снежня 2026 г.
Працягласць: 2 г. 30 хв. з антрактам