Фото - постер к спектаклю Макбет на AFISHA.me

Макбет

Данное событие уже завершено.

О событии

Уільям Шэкспір

П'еса “Макбет” на Купалаўскай сцэне пастаўлена ўпершыню. Гэта адзін з самых загадкавых і містычных твораў вялікага англійскага драматурга, і з ёй звязана мноства легенд і забабонаў.

Пастаноўка “Макбета” у Купалаўскім тэатры выгадна адрозніваецца арыгінальным сцэнічным і пластычным вырашэннем. Таксама па версіі рэжысёра-пастаноўшчыка Альгірдаса Латэнаса, чарадзейная лінія п’есы скранаецца ў бок лэдзі Макбет, якая і з’ўляецца першапрычынай усяго дзейства, што адбываецца на сцэне. Вядзьмаркі ж увасабляюцца ў думкі ледзі Макбет. У постмадэрністкай стылістыцы на сцэне ствараюцца асаблівыя ўмовы існавання герояў, скіраваныя на раскрыццё іх унутранага свету. Натуральна, асноўнай рухаючай сілай застаецца каханне паміж Макбетам і лэдзі Макбет, якое штурхае іх на забойствы, а пасля ўсіх перапетый выпустошваецца, тым самым сцвярджаючы несумяшчальнасць дабра і зла...

Тэкст п’есы і колькасць дзеючых асобаў скарочаны, каб засярэдзіць увагу на галоўных героях і стварыць спектакль больш дынамічным. Заканчваецца ж ён і ўвогуле зусім нечакана... Арыгінал не абвяргаецца, але сюжэтная лінія праламляецца скрозь прызму бачання рэжысёра.

Галоўныя ролі выконваюць Алег Гарбуз і Святлана Зелянкоўская. У спектаклі занятыя народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Віктар Манаеў і Сяргей Краўчанка, артысты Андрэй Кавальчук, Ігар Дзянісаў, Вячаслаў Паўлюць, Мікалай Прылуцкі, Сяргей Чуб, Віталь Макарэвіч, Павел Яскевіч, Дзмітрый Есяневіч, Аляксандр Паўлаў і іншыя.

Яркае, надзвычайнае відовішча стварае на сцэне цэлая пастановачная група з Літвы – вядомы ў Еўропе рэжысёр Альгірдас Латэнас, папулярныя літоўскія мастак-сцэнограф Гінтарас Макарэвічус і мастак па касцюмах Сандра Страўкайтэ, а таксама кампазітар Фаўстас Латэнас. Рэжысёр па пластыцы – Павел Адамчыкаў.

Рэжысёр: Альгірдас Латэнас
Прэм’ера: 16.12.2006
Працяг: 2.20

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии