Галоўны герой Гена – просты сантэхнік з Беларусі, хобі якога – саломапляценне. Аднойчы ён вырашае даслаць свае працы на міжнародны конкурс і атрымоўвае галоўны прыз. Цяпер трэба ляцець у Лондан… Але горад з Біг-Бэнам выклікае ў Гены спрэчныя пачуцці, у якіх ён мусіць разабрацца.
П’еса «Лондан» атрымала гран-пры «Конкурса конкурсаў Залатой маскі» (Расія).
Пераклад: Вольга Кавалеўская
Працягласць: 1 г. 30 хв.
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.