Фото - постер к спектаклю Любіць на AFISHA.me

Любіць

Автор постановки: Галіна Дзягілева

Продолжительность: 70 минут

Данное событие уже завершено.

О событии

10 лістапада на сцэне Малой залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца паэтычны монаспектакль “Любіць!” у які ўвайшлі вершы А.Вярцінскага розных гадоў і паэма “Дажынкі”, прысвечаны тэме любові. Любоў – аснова ўсяго сутнага, усяго існуючага на зямлі. Усё на свеце цягнецца да яе. Гэтае глыбокае пачуццё робіць бачнай мяжу паміж дабром і злом, маральнасцю і амаральнасцю. Менавіта сіла любові робіць чалавека самаадданым, здольным вынесці цяжкія пакуты, дараваць абыякавасць і нават здраду.

Як цяжка любіць... Здаецца, гэта так проста, але ў рэальнасці любоў часам мае зусім нечаканае праяўленне. Спектакль “Любіць!” пераконвае ў гэтым зноў і зноў. Любоў-страсць, любоў-мілата, а часам любоў-непаразуменне і нават любоў-нянавісць – матывы, пакладзеныя ў аснову спектакля, сталі самым бясспрэчным доказам шматколернасці любові.

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – лаўрэат міжнародных фестываляў Галіна Дзягілева, музычнае суправаджэнне – Аляксандр Варановіч.
Спектакль ідзе 1 гадзіну 10 хвілін.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии