Фото - постер к спектаклю Лістапад. Андэрсен на AFISHA.me

Лістапад. Андэрсен

16+

Автор постановки: Алена Папова

Режиссер: Мікалай Пінігін

В ролях: Зінаіда Зубкова, Наталля Качаткова, Генадзь Гарбук, Марыя Захарэвіч, Тамара Нікалаева-Апіёк, Аляксандр Падабед

Продолжительность: 140 минут

Премьера состоялась: 25 июня 2012 года

Данное событие уже завершено.

О событии

казкі для дарослых
паводле твораў Ханса Крысціяна Андэрсена


Аўтар ідэі і рэжысёр-пастаноўшчык – Мікалай Пінігін
Аўтар п’есы – Алена Папова
Пераклад – Наталля Русецкая

Мастак-сцэнограф – Барыс Герлаван
Мастак па касцюмах – Алена Ігруша
Кампазітар – Андрэй Зубрыч
Балетмайстар – Наталля Карчэўская

Камп’ютарная графіка – Ала Мацюшэўская
Камп’ютарная анімацыя – Ірына Тарасава

Дзеянне спектакля адбываецца ў адным з мінскіх паркаў, куды кожны дзень у адзін і той жа час прыходзяць на сустрэчу сямёра старых. У хуткім часе гарадскія ўлады збіраюцца знішчыць парк, з якім у герояў столькі звязана. Аднойчы там з’яўляюцца дзеці з садка, і, каб чымсьці іх зацікавіць, старыя пачынаюць распавядаць ім казкі. Кожны апавядальнік праз сваю казку расказвае гісторыю ўласнага жыцця.

У аснову п’есы, якая была напісана па замове Мікалая Пінігіна, пакладзены некалькі казак вядомага дацкага пісьменніка Ханса Крысціяна Андэрсена: “Пастушка і Камінар”, “Новае ўбранне караля”, “Стойкі алавяны салдацік”, “Салавей”, “Вялікі Клаўс і Маленькі Клаўс” і “Ялінка”. Падчас спектакля на экран на сцэне будуць выводзіцца кніжныя ілюстрацыі і фрагменты з кіно і анімацыі.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Лістапад. Андэрсен"

Читайте также