Автор постановки: Гильерме Фигейреду
Режиссер: Геннадий Мущперт
В ролях: Леонид Улащенко, Александр Полозков, Наталья Горбатенко, Анна Козлова, Татьяна Рожавская, Валерий Новик, Алексей Кирмуть
Продолжительность: 140 минут
Гильермэ Фигейреду
Смешная трагедыя на 2 дзеі
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 2 гадзіны 20 хвілін.
ад 16 гадоў
Пераклад – Юрка Гаўрук
Сучасная адаптацыя – Алесь Сухадолаў і Жана Лашкевіч
Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык – Алена Ігруша
Кампазітар – Анатоль Кандыба
Слынны байкапісец Эзоп – асоба напалову міфічная, ахінутая шматлікімі чуткамі і паданнямі. Хто толькі не імкнуўся разгадаць яго таямніцу – ад “бацькі гісторыі” Герадота да пратэстанта Марціна Лютэра. Бразільскі драматург Гільерме Фігейреду, паяднаўшы звесткі з усемагчымых крыніцаў, стварыў запамінальны мастацкі вобраз Эзопа – здольнага сачыняльніка і глыбокага мысляра, якому наканавана было нарадзіцца ў целе “самага брыдкага нявольніка ў Грэцыі”.
Створаны драматургам цэласны вобраз Эзопа не пакідае сумненняў у існаванні яго рэальнага прататыпа, але найперш важна тое, што вуснамі свайго героя аўтар сцвердзіў права кожнага чалавека на асабістую свабоду, якое даецца ад нараджэння.
Рэжысёр Генадзь Мушперт бярэцца даказаць, што “эзопава мова” праз тысячагоддзі не губляе сваёй актуальнасці, а пытанне асабістай свабоды гучыць не менш востра і ў наш час здаволенай сытасці, калі вакол пануюць ідэалы “грамадства спажывання”.
Г. Мушперт атрымаў у Ленінградзе акторскую падрыхтоўку, а рэжысуру штудыяваў у Мінску, працаваў у тэатрах Чэлябінска, Рыгі, Гародні, Віцебска. Спектаклі ў яго пастаноўцы адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі на міжнародных фестывалях у Санкт-Пецярбургу (2003, 2004) і Керчы (2006).