Драматычны монаспектакль паводле аднайменнага твору Ф.Дастаеўскага
Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Вячаслаў Шакалідо
Кампазітар – Алег Залётнеў. Сцэнаграфія – народны мастак Беларусі Барыс Герлаван
Спектакль перадае атмасферу Пецярбурга канца ХІХ стагоддзя і распавядае гісторыю – сямейную, спавядальную, пра тое, як складана бывае пачуць адзін аднаго. Гэта гісторыя сутыкнення двух самалюбстваў і страчанай магчымасці кахання…