Што будзе, калі сучасную поп- і рок-музыку выканаць з дапамогай нетыповых для гэтых жанр інструментаў? А калі ў гэтыя стылі дадаць танга? А дзесці, магчыма, дадаць дробку тэатральнасці? Вы думаеце, што будзе нейкі абсурд? А мы адкажам вам, што атрымаецца BarRokka!
BarRokka – гурт, які быў заснаваны ў снежні 2015 года кампазітаркай Лізаветай Леўчык. У склад гурта ўваходзяць такія інструменты, як фартэпіана, скрыпка, акардыён, кантрабас і бубны. Мова выканання песен пераважна беларуская, вершы аўтарскія, але сустракаюцца і вершы беларускіх і рускіх паэтаў.
Склад гурта:
- Лізавета Леўчык (вакал, фартэпіяна)
- Ганна Суворава (скрыпка)
- Сяргей Садаў (акардэон)
- Віктар Палешчук (кантрабас)
- Іван Новікаў (бубны)
Мы падрыхтавалі шоу, якога вы яшчэ не бачылі і, магчыма, убачыце яшчэ не хутка! Гэта ўнікальная падзея! Варта прыйсці!