Автор постановки: Галіна Дзягілева
Режиссер: Галіна Дзягілева
В ролях: Алесь Кашпераў
Паэтычна-драматычны монаспектакль паводле паэмы “Новая зямля” Выканаўца – заслужаны артыст РБ Алесь Кашпераў Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева
Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” з’яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Але няўмольны лёс наканаваў іншае... Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне. У спектаклі гучаць народныя мелодыі і песня “Дарогі” кампазітара Алега Залётнева.