Аўтар: Шарль Пэро
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Кампазітар: Павел ЗАХАРАНКА
Балетмайстар: Анастасія Астапенка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі
Старая казка для сучасных дзяцей
Малы хітраван – новы дварцовы казачнік, які ладзіць не толькі з каралём, але і з дзецьмі. Малы хітраван распавядае ім пра Ката ў ботах, знаёміць з Казачным каралеўствам, Каралём і Прынцэсай і запрашае паўдзельнічаць у самой казцы – адказаць на пытанні, падтрымаць персанажаў і нават сыграць некалькі роляў!
Між іншым Кароль, як добры бацька, заклапочаны тым, што яго любімая дачка не вельмі падобная на сапраўдную прынцэсу – не ўмее капрызіць, аддаваць загады і траціць прытомнасць. Ён вырашае выдаць Прынцэсу замуж – ды хай муж займаецца яе адукацыяй!
Тым часам Прынцэса і Жак, гаспадар ката, не толькі знаёмяцца, але і ўлюбляюцца не на жарт, а Кот у ботах прыдумляе, як дапамагчы свайму беднаму гаспадару ажаніцца на Прынцэсе. Але ў Казачным каралеўстве з’яўляецца Маркіз Люда дэ Ед – настойлівы і вельмі хітры прэтэндэнт на руку і сэрца Прынцэсы. З дапамогай жаніцьбы Маркіз разлічвае на прызнанне свайго незвычайнага таленту, які да пары да часу трымае ў сакрэце…
Спектакль на рускай мове