Фото - постер к спектаклю Хто смяецца апошнім на AFISHA.me

Хто смяецца апошнім

Данное событие уже завершено.

О событии

Спектакль-удзельнік III рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія"

Камедыя ў 2-х дзеях па п'есе Кандрата Крапівы

Кандрат Кандратавіч Крапіва вядомы беларускі паэт, празаік, драматург, вучоны. Яго творчасць – цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі. Яго камедыі – выдатнае дасягненне беларускай сатырычнай літаратуры.

Камедыя “Хто смяецца апошнім” з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія – гэтаму прысвечана камедыя “Хто смяецца апошнім”. Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Дзеянне спектакля адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам – вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Вароніжы. Туляга спалоханы. Ён просіць нікому пра гэта не гаварыць. Але размову падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі – невуч, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, – вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІМ?

Пастаноўка - Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў
Дэкарацыі і касцюмы - Дзмітрый Мохаў
Кампазітар - Валерый Воранаў
Харэаграфія - Наталля Фурман

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии