Фото - постер к спектаклю Хто смяецца апошнiм на AFISHA.me

Хто смяецца апошнiм

14+

О событии

Аўтарская група спектакля:

Пастаноўка — Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў.
Дэкарацыі і касцюмы — Дзмітрый Мохаў.
Кампазітар — Валерый Воранаў.
Харэаграфія — Наталля Фурман.

Кандрат Кандратавіч Крапіва вядомы беларускі паэт, празаік, драматург, вучоны. Яго творчасць — цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі. Яго камедыі — выдатнае дасягненне беларускай сатырычнай літаратуры.

Камедыя «‎Хто смяецца апошнім»‎ з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «‎Хто смяецца апошнім»‎. Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Дзеянне спектакля адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам — вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Вароніжы. Туляга спалоханы. Ён просіць нікому пра гэта не гаварыць. Але размову падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі — невуч, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, — вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, Хто смяецца апошнім?

Ролі выконваюць:
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў;
Заслужаны артыст БССР, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук;
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Цярпіцкі;
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Нарбекава;
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ала Проліч.

Артысты тэатра і кіно: Анатоль Гур’еў, Вольга Дароніна, Уладзімір Іваноў, Дыяна Каржанец, Анжэла Караблёва, Віялета Крыванос, Сяргей Лапаніцын, Ягор Лёгкін, Лідзія Мардачова, Глеб Раманоўскі, Аляксей Сораў, Таццяна Фёдарава, Яна Хадановіч-Лапаніцына.

Прэм'ера спектакля адбылася 28 ліпеня 2012 года.

 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Купить билеты

Ваш отзыв на спектакль "Хто смяецца апошнiм"