У беларускай вёсцы літуе час. Рыбак Павел – удавец, якога вабіць толькі бязмежны прастор Нёмана і рыбная лоўля. Нечаканае знаёмства з распуснай гарадской дзяўчынай Франкай цалкам змяняе яго спакойнае жыццё. Ці гэта стасункі, у якіх па-біблейску даруюцца правіны, ці гісторыя сапраўднай жарсці?
У сваім культавым рамане “Хам” Эліза Ажэшка даследуе жыццё Нёманскага краю. Спектакль пераносіць літаратурных герояў у прастору па-за часам, акцэнтуючы ўвагу не на гістарычных ці сацыяльных падзеях, а на чалавечых узаемаадносінах і перажываннях.
Эліза Ажэшка – беларуская пісьменніца ХІХ стагоддзя, якая ў 1905 годзе была намінавана на Нобелеўскую прэмію. Яе творчасць прасякнута асветніцкімі ідэямі, вылучаецца псіхалагізмам і глыбінёй характараў.
Узроставыя рэкамендыцыі: 16+
Прэм’ера: 27 сакавіка 2026 года
Працягласць: 1 г. 45 хв. без антракту