Фото - постер к спектаклю Каралева прыгажосці на AFISHA.me

Каралева прыгажосці

Автор постановки: Дениса Нупрейчика

В ролях: Ирина Корниевич, Сергей Толстиков, Александр Гусев, Игорь Подливальчев, Юрий Шеланков, Павел Чернов

Данное событие уже завершено.

О событии


Мастак – Яўген Волкаў
Мастак па касцюмах – Наталля Дудчанка

Для месца дзеяння п’есы «Каралева прыгажосці з Лінэйна»  Мак-Донах выбраў глухі закуток на ўскраіне Ірландыі. Састарэлая маці Мэг і яе 40-гадовая незамужняя дачка Морын жывуць разам і звязаныя такімі складанымі і пакутлівымі пачуццямі, што нават трагічны фінал не дае адказу на пытанне: хто з іх ахвяра, а хто – тыран?

Пастаноўшчык спектакля  Дзяніс Нупрэйчык не зрабіў з п’есы змрочнай драмы натуралізму, яго спектакль – гэта адначасова і чалавечая камедыя, і трагедыя. Героі ў адно імгненне і зусім нечакана выяўляюць такія бакі своёй натуры, што глядач неспадзявана можа адчуць працяты боль ў сэрцы, ці неверагоднае напружанне нерваў … А можа, усё вырашыць просты, нязмушаны смех?..

Тэму страчанага раю падкрэслівае і сцэнаграфія, створаная галоўным мастаком тэатра – Яўгенам Волкавым. Бацькоўскі дом, куды гераіня вяртаецца пасля прыніжэння на чужыне, ператвараецца для яе ў мядзведжы кут, дзе сцены з’ядае іржа. Кухня з смярдзючай ракавінай становіцца для яе месцам штодзённага, бясконцага катавання. У гэтым доме карані не жывяць, а душаць, а кухонная пліта ператвараецца ў алегарычнае пякельнае жэрла. І толькі недзе там, за мутным шклом перакошанага вакна, можа, і існуе шчасце – такое далёкае і такое незбыўнае…

Спектакль ідзе 1 гадзіну 50 хвілін (з антрактам).

Режим  работы театральной кассы: ежедневно с 14.00 до 19.00, кроме понедельника.
В дни детских спектаклей касса работает с 10.00 до 15.00

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии