Автор постановки: Дениса Нупрейчика
В ролях: Ирина Корниевич, Сергей Толстиков, Александр Гусев, Игорь Подливальчев, Юрий Шеланков, Павел Чернов
Мастак – Яўген Волкаў
Мастак па касцюмах – Наталля Дудчанка
Для месца дзеяння п’есы «Каралева прыгажосці з Лінэйна» Мак-Донах выбраў глухі закуток на ўскраіне Ірландыі. Састарэлая маці Мэг і яе 40-гадовая незамужняя дачка Морын жывуць разам і звязаныя такімі складанымі і пакутлівымі пачуццямі, што нават трагічны фінал не дае адказу на пытанне: хто з іх ахвяра, а хто – тыран?
Пастаноўшчык спектакля Дзяніс Нупрэйчык не зрабіў з п’есы змрочнай драмы натуралізму, яго спектакль – гэта адначасова і чалавечая камедыя, і трагедыя. Героі ў адно імгненне і зусім нечакана выяўляюць такія бакі своёй натуры, што глядач неспадзявана можа адчуць працяты боль ў сэрцы, ці неверагоднае напружанне нерваў … А можа, усё вырашыць просты, нязмушаны смех?..
Тэму страчанага раю падкрэслівае і сцэнаграфія, створаная галоўным мастаком тэатра – Яўгенам Волкавым. Бацькоўскі дом, куды гераіня вяртаецца пасля прыніжэння на чужыне, ператвараецца для яе ў мядзведжы кут, дзе сцены з’ядае іржа. Кухня з смярдзючай ракавінай становіцца для яе месцам штодзённага, бясконцага катавання. У гэтым доме карані не жывяць, а душаць, а кухонная пліта ператвараецца ў алегарычнае пякельнае жэрла. І толькі недзе там, за мутным шклом перакошанага вакна, можа, і існуе шчасце – такое далёкае і такое незбыўнае…
Спектакль ідзе 1 гадзіну 50 хвілін (з антрактам).
Режим работы театральной кассы: ежедневно с 14.00 до 19.00, кроме понедельника.
В дни детских спектаклей касса работает с 10.00 до 15.00